IRDORATH (BY) – ZORAMI (Текст) (Lyrics)
1. Попел скінутых Ідалаў неба зацягне,
Знікнуць у цемры імёны Багоў.
Прагне душа святла, ў палоне прагне,
Брыдка ізноў.
Нас пакаралі, бо мы спявалі,
Нам спачувалі, але назіралі, але назіралі…
Нас катавалі – мы вар’яцелі,
Вы спачувалі, але ўсё глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі…
Пр:
КАМУ СТРАЛОЙ ЛЯЦЕЦЬ, КАМУ ХАВАЦЦА НОРАМІ,
А МЫ СТАНЕМ ЗОРАМІ, МЫ СТАНЕМ ЗОРАМІ,
І НАД ЧУЖЫМІ, І НАД РОДНЫМІ ПРАСТОРАМІ
МЫ СТАНЕМ ЗОРАМІ.
2. Ў цемры наогул злачынства хаваецца лёгка,
Не заўважаць яго нават лягчэй.
Ў цемры няма вінаватых – якая палёгка!
Стогны бязвінных нібыта цішэй…
Вольна спявалі і нас пакаралі,
Нам спачувалі, але назіралі, але назіралі
Як нас ламалі, як мы сівелі,
Вы разумелі, але ўсё глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі-глядзелі…
Пр.
3. Попел скінутых ідалаў ветрам развее,
Зорнымі хвалямі змыецца змрок.
Той, хто не разумеў – той не зразумее, А мы здалёк
Будзем свяціць тым, хто ня спіць,
І нашаму кату, і былому брату павінна хапіць.
Ім лютаваць, з труны сваёй выць,
Нам спачуваць і свяціць і свяціць і свяціць і свяціць і свяціць і свяціць…
Пр.